Аб візіце І.І. Крупко ў правінцыю Цзілінь
24.10.2026 г.З 19 па 23 кастрычніка 2026 г. адбыўся візіт дэлегацыі Гомельскай вобласці пад кiраўнiцтвам Старшынi Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Крупко І.І. ў правінцыю Цзілінь КНР.
Падчас візіту прайшла сустрэча з Губернатарам правінцыі Цзілінь Ху Юйцінам, па выніках якой быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж правінцыяй Цзілінь Кітайскай Народнай Рэспублікі і Гомельскай вобласцю Рэспублікі Беларусь.
Дэлегацыя прыняла ўдзел у бізнес-форуме, наведала шэраг прадпрыемстваў, а таксама ўмацавала ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі.


